Темы

Пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — маладым людзям раёна

15 сакавіка сёлетняга года ў актавай зале Цэнтра культуры і вольнага часу раёна адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь лепшым маладым людзям, якія на гэты час дасягнулі 16-гадовага ўзросту. Мерапрыемства па традыцыі прымяркоўвалася да Дня Канстытуцыі краіны. Сёлета яно ладзілася ў межах акцыі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Маладым людзям галоўны дакумент грамадзяніна і падарункі
ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уручыла Святлана Носава

Граматы пераможцам раённага конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей” —
ад гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях уручае Дзмітрый Сказаў

Арганізатарамі ўрачыстасці сталі аддзел па справах моладзі райвыканкама, РК ГА “БРСМ”, раённы аддзел унутраных спраў. Павіншаваць юнакоў і дзяўчат з атрыманнем галоўнага дакумента грамадзяніна, які пацвярджае іх даросласць і накладвае сур’ёзныя абавязкі, прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава, старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі Валянціна Шынкевіч, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Аляксандр Буйко, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталля Смірнова, в.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Вольга Грэк, прадстаўнікі Бабруйскага горрайаддзела па надзвычайных сітуацыях: старшы інспектар групы прапаганды і навучання Дзмітрый Сказаў і спецыяліст Жана Пляхоткіна, а таксама член савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Віктар Кляшкоў, настаўнікі і сябры галоўных удзельнікаў мерапрыемства.   

Перш чым уручыць маладым людзям галоўны дакумент грамадзяніна і падарункавы набор «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь»  ад Прэзідэнта краіны, Святлана Носава павіншавала іх з гэтай незабыўнай падзеяй і адзначыла, што з моманту атрымання пашпартоў яны становяцца паўнапраўнымі грамадзянамі краіны, з выбарам якіх будуць лічыцца. Таму як ніколі, па словах Святланы Сяргееўны, маладыя людзі павінны ўзважваць свае ўчынкі, імкнуцца рабіць усё для таго, каб наша краіна, наш раён, населеныя пункты, дзе яны жывуць і якія за апошнія гады значна папрыгажэлі, расквечваліся яшчэ болей. Улічваючы тое, што на сёння галоўная задача маладых людзей — вучоба, і ўсе яны стаяць перад выбарам будучай прафесіі, намеснік старшыні райвыканкама пажадала юнакам і дзяўчатам поспехаў у гэтым накірунку, нагадала, што раённая ўлада з задавальненнем гатова вітаць тых з іх, хто спыніць свой выбар на сельгаспрадпрыемствах раёна, і пажадала ўсім моцнага здароўя.

Са словамі віншаванняў і пажаданнямі поспехаў на жыццёвую дарогу да маладых звярнуўся і В.І. Кляшкоў. Член ветэранскай арганізацыі прыгадаў, як сам атрымаў першы ў жыцці пашпарт, распавёў, як нястомнай працай заўжды імкнуўся быць дастойным грамадзянінам сваёй краіны, і выказаў спадзяванне, што гонар за родную Беларусь пранясе праз сваё жыццё і сённяшняе маладое пакаленне.

Падчас урачыстасці падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі ўручаны таксама выдатнікам вучобы, актывістам грамадскага школьнага жыцця, пераможцам спартыўных спаборніцтваў.

Дзмітрый Сказаў уручыў граматы, а Наталля Смірнова — падарункі пераможцам раённага конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Тут жа былі падведзены і вынікі конкурсаў, якія ладзіліся ў межах акцыі “За любімую Беларусь!”. Граматы і прызы шчаслівым пераможцам  уручыла Вольга Грэк.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Дзмітрыя БЕГУНОВІЧА.

Последние новости

Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024
Человек и природа

Потепление ожидается в Беларуси с этих выходных

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024