Матуль і бабуль віншавалі паўсямесна
Мерапрыемствы, прысвечаныя святу жанчын 8 Сакавіка — першаму веснавому святу, традыцыйна прайшлі ў клубных установах раёна. Падчас іх у адрас матуль, бабуль, каханых гучалі напоўненыя любоўю, цеплынёй і павагай вершаваныя радкі і песні, дэманстраваліся сцэнкі і танцы, прычым, формы мерапрыемстваў былі самымі рознымі.
Да прыкладу, у Гарбацэвіцкім Доме культуры гэта была канцэртная праграма пад назвай “Святочны веснавы букет”. У Гарохаўскім СДК мясцовых жанчын сабраў святочны агеньчык “Дарыце жанчынам кветкі”. У аграгарадку Міхалёва мерапрыемства насіла назву “Жыць імем тваім”. Для кавалёўскіх жанчын у Доме культуры 6-га сакавіка быў наладжаны канцэрт, а 8-га — святочнае шоу “Дзяўчаты-прыгажуні”. У Глушы свята адзначылі не зусім традыцыйна: міні-канцэрт, прысвечаны самым пяшчотным і любым матулям “Зазірніце ў матуліны вочы”, адбыўся ў дзень свята на вуліцы Кастрычніцкай.
Алена КАРПЕНКА.