Крымінагенная сітуацыя

Як далажыў на планёрцы начальнік Бабруйскага РАУС Сяргей Ільін, за мінулы тыдзень на тэрыторыі раёна было ўчынена 14 злачынстваў. У іх ліку эканамічныя і крадзеж дзяржаўнай маёмасці. Нячыстыя на руку паквапіліся на бульбу СВК “Гігант”, якая знаходзілася ў буртах.

Не спыняецца работа міліцыі па выяўленні парушальнікаў антыалкагольнага заканадаўства, а таксама парушальнікаў правілаў дарожнага руху. Апошніх на мінулым тыдні зарэгістравана 228, два вадзіцелі кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.

  Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.