Адказны перыяд у звераводаў
Як паведамілі ў Бабруйскім сельгасаддзяленні «Зверагаспадарка» ПУП «Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза», гэтым часам тут надзвычай адказны перыяд — спароўванне і размнажэнне звяркоў.
Па словах дырэктара гаспадаркі Г.Я. Штык, важнасць гэтага перыяду можна параўнасць з сяўбой у раслінаводаў, таму што ад таго, як пройдзе спароўванне, напрамую залежаць вынікі работы прадпрыемства. Таму звераводы ў гэтыя дні актыўна падсажваюць самцоў да самак, якіх у гаспадарцы налічваецца 21 тысяча. Дарэчы, асноўнае пагалоўе зверагаспадарка год ад году нарошчвае. Усяго на гэты час маецца каля 27 тысяч звяркоў норкі і пясца.
Алена КАРПЕНКА.