Заработную плату — да 24 лютага
Дзень 24 лютага павінен стаць апошнім днём выплаты заработнай платы работнікам за студзень — нагадала на планёрцы кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая. Яна таксама паведаміла, што раён прыме ўдзел у конкурсе “Лепшы прадпрымальнік года”, гэтым часам рыхтуюцца ўсе неабходныя для ўдзелу дакументы.
Алена КАРПЕНКА.