Темы

У райвыканкаме

Планёрка ў райвыканкаме, якую ў гэты панядзелак правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, пачалася з абмеркавання стану дарог. Па словах кіраўніка раёна, асобныя з іх патрабуюць рамонту і гэтую работу нельга адкладваць на далёка.

Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык, робячы справаздачу аб справах у сельскай гаспадарцы, завастрыў увагу на тым, што апошнімі днямі ў шэрагу гаспадарак адзначаны рост малака. Паказчык валавога надою на раніцу панядзелка ў цэлым па раёне склаў 101 працэнт у параўнанні да мінулага года. Пры гэтым у валаўтваральных гаспадарках (філіял “Варатынь” РУП “БЗТДіА”, СВК “Калгас імя Дзяржынскага”) працягваюць даіць меней леташняга. Меры па выпраўленні сітуацыі прыняты, ёсць верагоднасць, што да канца тыдня сітуацыя выправіцца. Закранаючы пытанне падрыхтоўкі сельгаспрадпрыемстваў да веснавых палявых работ, Валерый Сяргейчык адзначыў, што гэтым часам актыўна вядзецца нарыхтоўка і вывазка на палі арганікі, рамантуецца тэхніка. Дэфіцыт паліва ў гаспадарках адчуваецца, але і гэтае пытанне вырашаецца. 

Тамара Рудая, намеснік старшыні райвыканкама, звяртаючыся да кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, нагадала строга трымаць на кантролі выкананне даведзеных прагнозных паказчыкаў, прычым, пачынаючы ўжо з пачатку года. Было ўказана таксама на неабходнасць далейшага росту заработнай платы работнікам ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, і, у першую чаргу — сельгасарганізацыях.

Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава паведаміла аб завяршэнні выплаты грашовых дапамог на аздараўленне інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Усяго такія дапамогі ў раёне атрымаў 91 чалавек, агульная іх сума склала 32 571 700 рублёў.

Не засталіся без увагі і такія пытанні як будаўніцтва жылля і ўцяпленне жылых дамоў, стан злачыннасці на тэрыторыі раёна, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, закуп лішкаў малака і мяса ў насельніцтва, работа вулічнага асвятлення. У прыватнасці старшынёй раённага Савета дэпутатаў Леанідам Баркоўскім былі выказаны заўвагі ў адрас старшынь Слабадкоўскага і Бортнікаўскага сельскіх Саветаў дэпутатаў, дзе ў студзені дапушчана зніжэнне эканоміі  энергіі ў параўнанні з мінулым месяцам. Міхаіл Шалкоўскі такі падыход да справы назваў недапушчальным, адзначыўшы, што зэканомленыя на асвятленні грошы маглі б быць выкарыстаны на іншыя мэты.

Алена КАРПЕНКА. 

У райвыканкаме

Пранёрку для намеснікаў старшыні райвыканкама, начальнікаў аддзелаў, кіраўнікоў устаноў і арганізацый у гэты панядзелак правёў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык.

Робячы справаздачу аб намечанай на тыдзень рабоце, намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая заакцэнтавала ўвагу на даведзеных раёну на 2011 год прагнозных паказчыках. У прыватнасці было адзначана, што ў бягучым годзе раёну неабходна прыцягнуць у асноўны капітал 10 млн. долараў ЗША замежных інвестыцый. Сума немалая, таму ўжо сёння, па словах Тамары Рудой, суб’ектам гаспадарання неабходна абдумаць і прадставіць у аддзел эканомікі планы на гэты конт.  Жылля ў сёлетнім годзе трэба будзе пабудаваць 14,6 тысяч м2, даведзены паказчык па энергазберажэнні — мінус 6. Што да новых працоўных месцаў, то іх неабходна стварыць 240. Планы даведзены, падкрэсліла намеснік старшыні, і ўжо з першага месяца трэба брацца за іх выкананне. Акрамя таго была звернута ўвага кіраўнікоў на неабходнасць больш актыўна займацца пытаннямі прыцягнення ў абарот аб’ектаў нерухомасці, якія не выкарыстоўваюцца. Было закранута і пытанне ўсталявання вонкавай рэкламы прадпрыемстваў раёна і іх прадукцыі. Перад аддзелам архітэктуры пастаўлена задача да 1 сакавіка вывучыць дадзенае пытанне і ўнесці свае прапановы па яго рашэнні.

Аб найбольш значных мерапрыемствах мінулага і бягучага тыдняў паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава. У якасці прыкладу неабыякавасці  кіраўніка да злабадзённых пытанняў жыцця вяскоўцаў, будучыні падрастаючага пакалення ў сем’ях, дзе бацькі пагарджаюць выхаваннем дзяцей, Святлана Сяргееўна прывяла ўдзел старшыні СВК “Калгас імя А. Неўскага” В.У. Маліноўскага ў выязным пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх на базе Туркоўскай школы і адзначыла, што такая практыка павінна стаць паўсямеснай. Таму што выхаванне моладзі, асабліва той яе часткі, якая аступілася, — задача ўсёй грамадскасці, тым болей людзей, якія карыстаюцца павагай у аднавяскоўцаў.     

У сваёй справаздачы намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель далажыў аб праведзеным на мінулым тыдні пасяджэнні штабу па будаўніцтве жылля ў раёне і рабоце кацельных, якія, было адзначана, працуюць у штатным рэжыме.

На планёрцы былі закрануты пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў, рамонту дарог, закупу малака ў насельніцтва. Той факт, што паказчык аб’ёму зборнага малака ў параўнанні да гэтага перыяду мінулага года “плюсуе”, яшчэ не значыць, па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Леаніда Баркоўскага, што можна заспакойвацца. Наадварот, закуп лішкаў павінен і надалей заставацца пад пільным кантролем старшынь сельсаветаў.

Заслухаўшы справаздачу аб праведзенай рабоце галоўнага санітарнага ўрача В.М. Парахневіч, Валерый Сяргейчык папрасіў больш увагі звяртаць на санітарны стан малочных залаў фермаў, як адну з умоў высокай  якасці прадаваемага малака.

Сяргей Ільін, начальнік Бабруйскага РАУС, далажыў на планёрцы аб крымінагеннай сітуацыі ў раёне і мерапрыемствах, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў і злачынстваў.

Алена КАРПЕНКА.  

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024