Справы сельскагаспадарчыя

Першым пытаннем планёркі ў райвыканкаме, якую ў панядзелак на гэтым тыдні правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, стала абмеркаванне спраў у сельскай гаспадарцы. Спыняючыся на пытаннях малочнай вытворчасці, першы намеснік старшыні, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык адзначыў, што валавая вытворчасць малака на пачатак тыдня ў сярэднім па раёне склала 101 працэнт. Пры гэтым шэраг гаспадарак працягваюць “мінусаваць”. Сярод іх СВК “Калгас імя Дзяржынскага”, ААТ “Леніна Агра”, ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі”. Па словах начальніка райсельгасхарчу, меры, накіраваныя на павелічэнне вытворчасці малака, прымаюцца. Між тым кіраўнік раёна ацаніў іх як недастатковыя і парэкамендаваў трымаць сітуацыю з малаком на ўзмоцненым кантролі.

Што да раслінаводчай галіны, то ўсе гаспадаркі, па словах Валерыя Сяргейчыка, рыхтуюцца да веснавых палявых работ. Працягваецца нарыхтоўка і вывазка на палі арганікі, вядзецца рамонт сельгастэхнікі.

Алена КАРПЕНКА.

Справы сельскагаспадарчыя

Планёрка ў райвыканкаме, якую ў панядзелак на гэтым тыдні правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, пачалася з абмеркавання спраў у сельскай гаспадарцы, у прыватнасці малочнай вытворчасці. Як адзначыў першы намеснік старшыні, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык, валавая вытворчасць малака на раніцу панядзелка ў цэлым па раёне склала 1166,2 ц або 101 працэнт да мінулагодняга ўзроўню. Што да гатунковасці прадукцыі, то было адзначана, што апошнім часам гаспадаркі раёна малако дзяржаве рэалізуюць гатункам экстра і вышэйшым. Выключэннем стала мінулая пятніца, калі з асобных гаспадарак малако на пераапрацоўку паставілі 1-м гатункам, панёсшы тым самым грашовыя страты. Начальнік райсельгасхарчу агучыў і прычыны, што прывялі да зніжэння якасці: недастатковы кантроль за вытворчым працэсам з боку кіраўнікоў і спецыялістаў дадзеных гаспадарак. 

Спыняючыся на пытаннях падрыхтоўкі да веснавых палявых работ, было адзначана, што вывазка на палі арганікі працягваецца, вывезена 77 працэнтаў ад задання. Працэнт назапашанасці мінеральных угнаенняў за тыдзень павялічыўся на адзінку і склаў 30. На кантролі — рамонт тэхнікі.

Алена КАРПЕНКА. 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.