Прайшлі педагагічныя чытанні
У аўторак на гэтым тыдні ў актавай зале Бабруйскага райвыканкама прайшлі педагагічныя чытанні па тэме: “Арганізацыя факультатыўных заняткаў: вопыт правядзення, шляхі павышэння эфектыўнасці”.
Мэта мерапрыемства: вывучэнне і абагульненне вопыту работы агульнаадукацыйных устаноў, метадычных структур, педагогаў раёна па эфектыўнай арганізацыі факультатыўных заняткаў, пошук перспектыўных шляхоў удасканалення дадзенай работы.
Адкрыла чытанні галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама А.М. Аліферовіч. Пытанняў у гэты дзень абмяркоўвалася шмат, сярод іх: арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне факультатыўнага навучання, шляхі аптымізацыі адукацыйнага працэсу, формы і метады работы з адоранымі навучэнцамі на факультатыўных занятках. 10 сакавіка адбудуцца абласныя педагагічныя чытанні, у якіх прымуць удзел і педагогі раёна.
Алена КАРПЕНКА.