Прайшла канферэнцыя даследчых работ
8 лютага ў актавай зале райвыканкама прайшла канферэнцыя даследчых работ навучэнцаў.
Усяго для ўдзелу ў конкурсе было пададзена 29 работ школьнікаў з 13-ці ўстаноў адукацыі. З іх лепшыя 11 (Гарбацэвіцкая школа, Варатынская, Каменская, Міхалёўская, Туркоўская, Туголіцкая, Ленінская і Осаўская) журы рэкамендавала для абмеркавання на канферэнцыі. Падчас абароны, як адзначыла загадчык раённым вучэбна-метадычным кабінетам Н.В. Бакач, вучні прадэманстравалі глыбокія веды і творчы падыход да даследчай дзейнасці. 5 работ адзначаны дыпломамі 1-й ступені і прымуць удзел у аналагічным абласным конкурсе. Гэта работы Марыны Сычовай з Гарбацэвіцкай школы (настаўнік Н.В. Кузьміцкая), Дзмітрыя Мурленка з Варатынскай (настаўнік В.А. Счасновіч), Яны Чэркас і Анастасіі Юшкевіч з Міхалёўскай (настаўнік Т.В. Кандрацьева), а таксама Анастасіі Арэшка з гэтай жа ўстановы адукацыі (настаўнік Т.П. Шырокая) і Андрэя Далжэўскага з Осаўскай школы (настаўнік Э.Б. Беразоўскі).
Алена КАРПЕНКА.