Каханне ў кожным сэрцы

Моладзь раёна, РК ГА “БРСМ” 14 лютага правялі шмат мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Дня Святога Валянціна.

Як паведаміла начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталля Смірнова, у дзень закаханых у райвыканкаме прайшла акцыя ”Няхай каханне ўвойдзе ў кожнае сэрца”. Моладзь грамадскага аб’яднання  ўручала кожнаму сімвал кахання — сардэчкі. У школах раёна напрацягу лютага праходзяць конкурсы творчых прац сярод навучэнцаў у межах акцыі “За любімую Беларусь”. Ну, а ўжо сёння адбудзецца фінал конкурсу “Міс Бабруйшчына-2011”, удзел у якім прымуць 7 самых абаяльных дзяўчат раёна. 

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.