Іх вучоба адзначана ў вобласці
23 навучэнцы раёна прынялі ўдзел у абласной прадметнай алімпіядзе. На гэты час вынікі не падведзены толькі па геаграфіі.
Між тым на рахунку нашых школьнікаў ужо 3 дыпломы і 5 грамат. Дыпломаў удастоіліся: Ганна ЯКУБЕНКА з Глушанскай школы (Дыплом 2-й ступені па фізіцы, настаўнік Т.Э. Шкленнік), Вольга ПАДДУБНАЯ з гэтай жа навучальнай установы (Дыплом 3-й ступені па беларускай мове, настаўнік Т.Ф. Петухова) і Ганна ЛАПЦЕВА з Осаўскай школы (Дыплом 3-й ступені па абслуговай працы, настаўнік Л.А. Раманоўская).
Граматамі адзначаны работы Яны ЧЭРКАС з Міхалёўскай школы па матэматыцы (настаўнік Г.У. Сакульская), Дзмітрыя ЗЯБКІНА з Гарохаўскай — па фізіцы (настаўнік М.Д. Зябкін), Анжэлы СЦЕПАНЯН з Брожскай — па беларускай мове (настаўнік Н.У. Вярбіцкая) і рускай (настаўнік І.М. Жураўлёва), а таксама Дзмітрыя МУРЛЕНКА з Варатынскай школы па тэхнічнай працы (настаўнік А.Я. Белазор).
Зразумела, высокія паказчыкі ў вучобе школьнікаў — заслуга не толькі іх саміх, але і педагогаў, таму і віншаванні — у адрас і пераможцаў, і іх настаўнікаў.
Алена КАРПЕНКА.