Грып адступае

Аб гэтым паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава. На раніцу панядзелка вучоба з-за каранціну была перапынена толькі ў адной школе. Святлана Сяргееўна агучыла таксама спартыўныя дасягненні: навучэнцы ўстановы «ФСК» раёна занялі 2-е месца ў фінальных спаборніцтвах па хакеі ў праграме абласной спартакіяды «Каласок» сярод дзяцей і юнацтва аграгарадкоў і сельскіх населеных пунктаў. Пераможцай раённага конкурсу “Настаўнік года” прызнана педагог Глушанскага ВПК “Дзіцячы сад-АСШ” Таццяна Шкленнік, а пераможцай конкурсу “Міс Бабруйшчына-2011” навучэнка Бабруйскага аграрна-эканамічнага каледжа Таццяна Жыбуль.    

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.