Темы

Глушанскі пасялковы Савет дэпутатаў — лепшы ў вобласці

У пятніцу на мінулым тыдні ў Магілёве адбылося пасяджэнне Прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў, на якім былі падведзены вынікі спаборніцтваў сярод органаў мясцовага самакіравання вобласці за мінулы год.

Прыемна адзначыць, што пераможцам спаборніцтваў сярод сельскіх і пасялковых Саветаў дэпутатаў з прысуджэннем 1-га месца прызнаны Глушанскі пасялковы Савет дэпутатаў, які ўзначальвае М.Л. Сушчанка. Пасялковаму савету ўручаны пераходны Чырвоны сцяг, Дылом 1-й ступені і грашовая прэмія ў суме 500 базавых велічынь, што на сёння складае 16,5 млн. рублёў.

На пасяджэнні Прэзідыума абласнога Саветаў дэпутатаў былі таксама названы сельскія саветы — пераможцы абласных спаборніцтваў па закупу лішкаў малака ў насельніцтва. У іх спісе і сельсаветы нашага раёна.

Так, Гарбацэвіцкі сельскі Савет заняў 2-е месца сярод сельскіх і пасялковых саветаў за дасягненні найвышэйшых паказчыкаў закупу малака на адну карову (2867 кг) і ўзнагароджаны грашовай прэміяй у памеры 150 базавых велічынь.

3-е месца ў абласных спаборніцтвах па гэтым жа паказчыку з уручэннем грашовай прэміі ў памеры 100 базавых велічынь прысуджана Бортнікаўскаму сельскаму Савету дэпутатаў (2628 кг на адну карову).

Сярод малаказдатчыкаў вобласці, якія забяспечылі здачу найбольшай колькасці малака з гаспадаркі, 2-е месца заняў жыхар аграгарадка Міхалёва Бортнікаўскага сельсавета А.А. Хурсанаў, які прадаў дзяржаве 89,6 т малака. 

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

Прогноз погоды на 4 сентября: кратковременные дожди и по-прежнему выше +20°С

4 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Дарога да Святыняў». Бобруйский район тепло встретил участников научно-просветительской экспедиции

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Молодежь — молодежи. Акцию «Беларусь адзiная» в новом формате презентовали в Минске

3 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Студенты БГТУ осваивают азы профессии на производственной практике в Глушанском опытно-производственном лесничестве

3 сентября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко принял с докладом министра образования. Рассказываем о главном

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

ИМНС информирует о необходимости уплаты единого имущественного платежа. Как это сделать

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем