Дэмаграфічная бяспека пад пагрозай?
У мінулым годзе, як паведамілі ў аддзеле ЗАГС Бабруйскага райвыканкама, сельскімі саветамі было зарэгістравана 177 нараджэнняў, 543 смерці, 99 шлюбаў. У параўнанні з 2009 годам сітуацыя па ўсіх паказчыках пагоршылася (197: 533: 123).
Аднак, па словах начальніка аддзела Т.Л. Лісоўскай, сцвярджаць, што такім чынам сітуацыя будзе складвацца і надалей, не даводзіцца. Аналіз выявіў, што паказчыкі год ад году вагаюцца: болей, меней, болей… А вось што сапраўды выклікае занепакоенасць, дык гэта тое, што каля паловы нованароджаных у 2010 годзе з`явіліся на свет у жанчын, якія не састаяць у зарэгістраваным шлюбе, 5 дзяцей, да таго ж, нарадзіліся ў непаўналетніх маці.
Алена КАРПЕНКА.