Темы

Віншуем пераможцаў

З 10 па 14 студзеня на базе Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі праходзіў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры і па матэматыцы.

Бабруйскі раён на алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры прадстаўлялі вучаніца 9 класа Брожскай сярэдняй школы Анжаліка Сцепанян  (настаўнік Н.У. Вярбіцкая) і вучаніца 11 класа Глушанскага ВПК «Дзіцячы сад-САШ» Вольга Паддубная (настаўнік Т.Ф. Петухова). Прыемна адзначыць, што вучні прадэманстравалі глыбокія веды, за што і атрымалі ўзнагароды: Вольга Паддубная  — Дыплом 3-й ступені, Анжаліка Сцепанян — грамату за ўдзел у алімпіядзе.

Трэба адзначыць, што Наталля Вярбіцкая штогод рыхтуе вучняў для ўдзелу ў алімпіядзе, і штогод яны радуюць сваімі ўзнагародамі. У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2010 года, рашэннем савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў,  Наталля Уладзіміраўна атрымала прэмію за вялікі ўклад у развіццё здольнасцей адораных вучняў па выніках 2009/2010 навучальнага года.

Вучні раёна праявілі сябе таксама і ў алімпіядзе па матэматыцы: грамату за выніковы ўдзел атрымала вучаніца 10 класа Міхалёўскага ВПК Яна Чэркас (настаўнік Г.У. Сакульская).

Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў!

 Алеся СТЭЛЬМАК,

метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Бабруйскага аддзела адукацыі.

Последние новости

Общество

Во имя справедливости и закона. На Бобруйщине чествовали судебных экспертов

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Пример райцентра с развитой социальной инфраструктурой. Что Лукашенко показали в Петрикове

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем принять участие в районном конкурсе видеороликов «Женский взгляд»

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Библиотеки района присоединились к культурно-просветительской акции «Библионочь-2026»

25 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«#КиберПраво: твой щит в сети». Продолжается конкурс для детей на лучший проект по защите от кибермошенников

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Как зарегистрироваться в личном кабинете на портале МНС через мобильных операторов. Пошаговая инструкция

25 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем