Темы

У райвыканкаме

Планёрку ў райвыканкаме для намеснікаў старшыні раённага выканаўчага камітэта, начальнікаў аддзелаў і службаў раёна, а таксама кіраўнікоў устаноў і арганізацый на пачатку тыдня правёў першы намеснік старшыні, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык.

Пытанні, якія закраналіся, былі, у асноўным, трыдыцыйнымі: ачыстка ад снегу дарог, павелічэнне вытворчасці жывёлаводчай прадукцыі, своечасовая выплата заработнай платы, будаўніцтва жылля на сяле. Што да апошняга, то, як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель, ужо ў першым квартале неабходна ўвесці ў эксплуатацыю як мінімум 7 жылых дамоў. Работы ў гэтым накірунку вядуцца.

Святлана Носава, намеснік старшыні райвыканкама, паведаміла аб мерапрыемствах бягучага тыдня, сярод якіх — сход грамадскасці ў Гарохаўскім сельсавеце, і падкрэсліла, што гэтая форма ўзаемадзеяння грамадскасці і ўлады станоўча зарэкамендавала сябе ў мінулым годзе і будзе працягнута сёлета. Таксама было адзначана, што на гэтым тыдні пройдуць спартыўныя спаборніцтвы “Залатая шайба”, а ў суботу — раённая “Лыжня-2011”. Заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве, якое звычайна ператвараецца ў сапраўднае свята, каманды павінны падаваць ужо цяпер.

Не абыйшлі на планёрцы і пытанне захавання правапарадку. Дакладчык па ім, начальнік штаба Бабруйскага РАУС Васіль Арцёмаў, агучыў, што за мінулы тыдзень на тэрыторыі раёна было ўчынена 5 злачынстваў, 3 з якіх раскрыты. Нераскрытымі на раніцу панядзелка заставаліся крадзяжы з дачных дамоў. На мінулым тыдні было выяўлена 5 парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства, у грамадзян канфіскавана 40 літраў самагоннай брагі. Па-ранейшаму, па словах Васіля Арцёмава, маюць месца факты кіравання транспартнымі сродкамі ў нецвярозым стане (6).

Аб тым, якая работа вядзецца па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, далажыў на планёрцы старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Баркоўскі. У прыватнасці было адзначана, што для больш якаснага асвятлення вуліц закуплены новыя рэле часу, вядуцца работы па ачыстцы дарог і вуліц ад снегу. На мінулым тыдні цалкам завершана работа па падворным абходзе населеных пунктаў, падчас якой праводзіўся падлік пагалоўя жывёлы ў падсобных гаспадарках. На кантролі — закуп малака ў насельніцтва. Дагавор з Асіповіцкім малочным заводам на яго пастаўку заключаны. У большасці сельсаветаў закуп, у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, павялічаны. Аб рабоце па навядзенні парадку на зямлі далажылі таксама галоўны санітарны ўрач раёна Валянціна Парахневіч і начальнік горрайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Грашчанкоў. Пры гэтым Валерый Сяргейчык адзначыў, што работа экалагічнай службы павінна быць узмоцнена, у тым ліку і ў адносінах сельгаспрадпрыемстваў.

 Алена КАРПЕНКА.

У райвыканкаме

Рабочы тыдзень для адказных работнікаў райвыканкама, кіраўнікоў устаноў і арганізацый, а таксама службаў раёна пачаўся з планёркі, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі.

Першае, на што была звернута ўвага кіраўніка раёна — стан дарог. Ачыстка апошніх ад снегу, па словах Міхаіла Уладзіміравіча, павінна выконвацца своечасова і якасна, забяспечваючы тым самым бесперашкодны рух аўтатранспарту па тэрыторыі раёна. Значная ўвага была ўдзелена пытанню выплаты заработнай платы ў арганізацыях. Як адзначыла ў сваёй справаздачы намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая, дадзенае пытанне на кантролі. Кіраўнікам яшчэ раз было нагадана, што 25 студзеня — апошні дзень яе выплаты. 

Завастраючы ўвагу на пытаннях сельскай гаспадаркі, у прыватнасці малочнай вытворчасці, першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Мікалай Гертман адзначыў, што ў апошнія дні  продаж малака дзяржаве знаходзіўся на ўзроўні мінулага года, пры тым, што надоі, у параўнанні да леташняга, знізіліся. Было адзначана, што з мэтай стабілізацыі сітуацыі ў малочнай вытворчасці на гэтым тыдні пройдзе рабочая нарада з удзелам кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў сельгасарганізацый. Тут жа будуць абмеркаваны пытанні рамонту сельгастэхнікі, падрыхтоўкі яе да веснавых палявых работ.

Сярод іншых на планёрцы было закранута і пытанне выканання задання па энергазберажэнні. На 2011 год, па словах намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кісяля, раёну даведзены паказчык -6 (у мінулым годзе -8).

Спыняючыся на добраўпарадкаванні, старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Баркоўскі адзначыў, што план мерапрыемстваў на бягучы год абмяркоўваецца, пры гэтым бяруцца ў разлік вынікі праведзеных грунтоўных абследаванняў тэрыторый сельскіх саветаў, у тым ліку дарог.

Закранаючы пытанне закупу лішкаў сельгаспрадукцыі ў насельніцтва, было адзначана, што закуп малака, у параўнанні да мінулага года, большасць сельсаветаў павялічылі. Між тым, Леанід Баркоўскі канстантаваў той факт, што ў асобных сельгасарганізацыях (СВК “Стасеўка”, ААТ “Леніна-Агра”, філіял “Харчавік-агра”) выплату грошай за здадзеную прадукцыю затрымалі, чаго быць не павінна.

Аб тым, якія работы па навядзенні чысціні і парадку на зямлі  праводзяцца санітарнай і экалагічнай службамі, далажылі галоўны санітарны ўрач Валянціна Парахневіч і намеснік начальніка горраінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Гайдучык.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

В Туголице соседи спасли пенсионерку и ее сына

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

«Безопасные весенние каникулы»

28 марта 2024
Экономика

Цэны — пад прыцэлам

28 марта 2024
Сельское хозяйство

Ранние яровые зерновые и зернобобовые в Беларуси посеяны почти на 23% площадей

28 марта 2024
Общество

В профсоюзной организации Бобруйской районной детской школы искусств прошло отчетно-выборное собрание

28 марта 2024
Человек и природа

До +17°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024
Человек и природа

О соблюдении Правил любительского рыболовства

16 марта 2024