Пятыя ў вобласці
У Магілёве прайшлі абласныя спаборніцтвы па зімнім мнагабор’і дапрызыўной і прызыўной моладзі “Абаронца Айчыны”, удзел у якіх прынялі ўсе раёны вобласці.
Наш раён прадстаўлялі тры выхаванцы Цялушскай школы: Сяргей і Віталь Сікорскія, Сяргей Крычко, а таксама Аляксандр Шкуратаў з Гарохаўскай, Дзмітрый Макарчанка з Брожскай і Віктар Жмураў з Міхалёўскай школы.
Трэба адзначыць, што з найбольшым поспехам нашыя хлопцы выступілі ў падцягванні на перакладзіне і лыжных гонках, дзе занялі 3-я агульнакамандныя месцы. Невыніковая стральба з пнеўматычнай вінтоўкі не дазволіла спартсменам заняць месца ў прызавой тройцы. У выніку каманда раёна заняла 5-е месца з 24-х. Прычым, Сяргей Крычко ўвайшоў у склад зборнай вобласці і будзе адстойваць гонар Магілёўшчыны на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Пажадаем і Сяргею, і камандзе поспехаў.
Вячаслаў Давідовіч, дырэктар ДЮСШ.