Навучыць дзяцей чытаць
У чацвер на гэтым тыдні, у межах метадычнага аб’яднання пачатковых класаў (першых і другіх) па тэме: “Фарміраванне навыку чытання — аснова далейшага паспяховага навучання і выхавання малодшых школьнікаў”, быў арганізаваны адкрыты ўрок па літаратурным чытанні, які правяла настаўнік першай катэгорыі Варатынскай школы В.У. Піменава. На ўроку Вольга Уладзіміраўна прадэманстравала актыўныя формы і метады работы падчас навучання дзяцей чытанню.
Нягледзячы на невялікі працоўны стаж педагога, адкрыты ўрок быў праведзены на высокім прафесійным узроўні. І ўсё таму, што В.У. Піменава зацікаўлена ў выніках сваёй справы, шмат часу ўдзяляе падрыхтоўцы да ўрокаў і не перастае вучыцца сама.
Алена КАРПЕНКА.