Темы

Лепшы машынны двор — у філіяле “Варатынь”

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу машынных двароў. Аб тым, якія крытэрыі падчас іх падвядзення ўлічваліся, машынныя двары якіх гаспадарак прызнаны найболей упарадкаванымі, а якім, наадварот, у гэтым плане яшчэ прыдзецца папрацаваць, мы запыталіся ў начальніка Бабруйскай раённай інспекцыі, галоўнага дзяржаўнага інжынера-інспектара дзяржтэхнагляду Івана Гайшуна.

— Падчас падвядзення вынікаў раённая камісія па аглядзе ўлічвала тое, што зроблена ў плане добраўпарадкавання машыннага двара за адыходзячы год, як падрыхтаваны да работы ў зімовых умовах рамонтныя майстэрні, наколькі падрыхтаваны машынна-трактарны парк да веснавых палявых работ, а таксама якасць пастаноўкі тэхнікі на працяглае захаванне і некаторыя іншыя фактары.

Пасля агляду машынных двароў камісія прыйшла да адзінай высновы: 1-е месца прысудзіць філіялу “Варатынь” РУП “БЗТДіА”, дзе ў мінулым годзе была выканана дастаткова значная работа па яго добраўпарадкаванні, 2-е — СВК “Калгас імя А. Неўскага”, 3-е — двум сельгасарганізацыям: СВК “Гігант” і СВК “Калгас імя Дзяржынскага”. Хужэй у гэтым плане абстаяць справы ў ААТ “Леніна-Агра” і філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”. Прычым, машынныя двары там нядрэнныя, заасфальтаваныя, у філіяле “Харчавік-Агра” па ўсяму перыметру маецца агароджа, капітальна адрамантавана рамонтная майстэрня. Проста трэба толькі навесці парадак.

Прыемна адзначыць, што аблсельгасхарч рэкамендаваў наш раён, філіял “Варатынь”, для ўдзелу ў аналагічным рэспубліканскім аглядзе-конкурсе. Перамогі на высокім узроўні на рахунку раёна ўжо маюцца: у 2005-м годзе па выніках рэспубліканскага конкурсу СВК “Гігант” заняў 3-е месца, у “дажынкаўскі” 2006-ты раёну было прысуджана 1-е месца. Так што пажадаем поспехаў і сёлета.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Завершается подписка на «Трыбуну працы» на 2-е полугодие 2026 года. Не забудьте подписаться на районку!

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Нить между поколениями

22 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

У нарыхтоўцы сенажу Бабруйшчына наблізілася да сярэдзіны

22 июня 2026
Читать новость
Культура

Отчетный концерт народного ансамбля танца «Беларусь» сдан на отлично

22 июня 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко: наша память — щит, которым мы сдерживаем агрессию воинствующего реваншизма

22 июня 2026
Читать новость
Актуально

Спортивный разбор, атака дрона, план для армии и агробизнес. Итоги недели Президента

22 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем