Каб быць з добрым ураджаем
Пасеяць культуру — не значыць сабраць добры яе ўраджай. Абавязкова напрацягу перыяду росту неабходны кантроль на прадмет пашкоджанасці культуры хваробамі. А да гэтага варта прасачыць, каб якасным было і насенне. Усім гэтым займаюцца работнікі ўстановы па насенневодстве, каранціну і ахове раслін.
Як паведаміла намеснік дырэктара ўстановы З.А. Грыбава, гэтым часам праводзіцца фітаэкспертыза насення лубіну на пашкоджанасць яго хваробамі. Акрамя таго, адабраны маналіты азімых зерневых культур і азімага рапсу на зімаўстойлівасць і зноў жа на пашкоджанасць хваробамі. Праведзена таксама абследаванне маладога сада на пашкоджанне яго мышавіднымі грызунамі.
Алена КАРПЕНКА.