Темы

Грошы ад лішкаў у сямейным бюджэце не лішнія

Трымаць на ўласным падворку карову справа, без сумнення, нялёгкая. Жывёла патрабуе адпаведнага догляду, а ўзімку і немалога запасу кармоў. Аднак наўрад ці знойдзецца гаспадар, які, маючы рагулю, з катэгарычнасцю возьмецца сцвярджаць, што справа гэта няўдзячная і нявыгадная. Мяркуйце самі: за мінулы год жыхарамі раёна было прададзена дзяржаве 4 015 тон лішкаў малака, выручка ад якіх склала 2,6 млрд. рублёў! Нядрэнны падспорак да сямейнага бюджэта. Асабліва калі ўлічыць, што ў краму за малаком, тварагом, смятанаю, а то і сметанковым маслам уладальнікам кароў хадзіць не даводзілася. 

Варта адзначыць і тое, што дзяржава зацікаўлена ў лішках сялянскіх гаспадарак і аказвае ўласніку ўсемагчымую падтрымку і дапамогу. Мінуў той час, калі нарыхтоўка сена была клопатам выключна гаспадара. Апошнім цяпер,  прыкладна на 70-80 працэнтаў, забяспечваюць сельгасарганізацыі. У дастатку прапануецца і салома. У мінулым годзе не было ніводнага выпадку несвоечасовай выплаты грошай за прададзеную дзяржаве прадукцыю. І трэба адзначыць, што, нягледзячы на анамальную спякоту сёлетняга лета і рэзкае ў сувязі з гэтым зніжэнне надояў напрацягу чэрвеня-ліпеня, ужо ў жніўні сітуацыя з продажам лішкаў малака выраўнялася і да канца снежня дадзены паказчык, у параўнанні да гэтага перыяду мінулага года, “плюсаваў”, што ўвыніку дало магчымасць выканаць гадавое заданне на 94,3 працэнта.

Нельга не ўлічыць і тое, што патрабаванні да якасці малака ў апошні час завышаны, і гэта абгрунтавана: прадукцыя павінна быць канкурэнтназдольнай. На тое, што да гэтых запатрабаванняў жыхары нашага раёна аднесліся з большай, чым у мінулыя гады, адказнасцю, самі за сябе гавораць факты: вяртанняў малака з-за неадпаведнасці яго нормам кіслотнасці або інгібіруючых рэчываў у 2010 годзе было значна меней, чым у 2009 (50:124). А калі выключна ўсе гаспадары будуць сумленна падыходзіць да якасці малака, то, вядома, што і сумы грошай ад яго рэалізацыі будуць яшчэ большымі. 

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Что такое пассивный заработок и насколько он безопасен?

17 октября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 17 октября: пасмурно, сухо и тепло

17 октября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

В мире цифр и точных расчетов

16 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплатил товар – потребуй чек!

16 октября 2026
Читать новость
Общество

Главное — защитить ребенка: на заседании райисполкома обсудили эффективность мер по работе с неблагополучными семьями

16 октября 2026
Читать новость
Общество

Почти 130 тыс. рублей налогов предъявлено компании такси из Могилева за нарушения законодательства

16 октября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем