Темы

Анатоль Глаз: “Часцей людзі звяртаюцца па асабістых пытаннях”

Для таго,  каб чалавек не застаўся сам на сам са сваёй праблемай, каб якасць жыцця паляпшалася, а яго заганы, выкліканыя іншым разам недобрасумленным падыходам людзей да даручанай справы, наадварот, змяншаліся, у райвыканкаме створаны і працуе аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян,  у структурных аддзелах райвыканкамана,  на кожным прадпрыемстве і ў кожнай арганізацыі маюцца адказныя за работу са зваротамі.

Не застаюцца ў баку ад праблем жыхароў і дэпутаты. На мінулым тыдні прыём выбаршчыкаў сваёй акругі ў Бабруйскім райвыканкаме, Міхалёўскім Доме культуры і Бортнікаўскім сельвыканкаме правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.Ц. Глаз. Пытанні, з якімі ў гэты дзень прыйшлі да дэпутата жыхары Бабруйшчыны, тычыліся рамонту жылля (в. Бірча), рамонту дарогі (в. Слабодка), асвятлення вуліцы (в. Слабодка). Апошняе, як патлумачыла начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян К.А. Халімоненка, на кантролі, грошы на правядзенне работ у сёлетнім годзе сельсаветам запланаваны. Прыняў да ўвагі А.Ц. Глаз і іншыя праблемы жыхароў. А ў перапынку паміж наведвальнікамі адказаў на некалькі нашых пытанняў.

— Анатоль Ціханавіч, вы часта сустракаецеся з выбаршчыкамі, і, наколькі ведаю, ніколі не было таго, каб людзі з просьбай пасадзейнічаць у вырашэнні таго ці іншага пытання не прыйшлі на прыём. І ўсё ж з якімі праблемамі звяртаюцца часцей?

— У асноўным з уласнымі. Прычым, бываюць такія, у вырашэнні якіх і адказаць, як кажуць,  нельга, і дапамагчы няма як. Не так даўно звярнулася маці: сын з’ехаў на заробкі болей як за 2 тысячы кіламетраў і здарылася няшчасце, памёр. Жанчына жыве адна. Прасіла дапамагчы прывезці яго цела дадому. Вось і думай, што ў гэтай сітуацыі можна зрабіць. Дапамаглі, вядома, але ўсё гэта не так проста, як можна меркаваць… У Кіраўску дзяўчына-сірата звярнулася па жыллёваму пытанню. Таксама варыянт, як дапамагчы ў яе сітуацыі, са старшынёй райвыканкама вызначылі. І такіх пытанняў нямала. У пераважнай колькасці, паўтаруся, яны асабістага характару. 

— Ці часта звяртаюцца з пытаннямі, вырашыць якія можна было б на ўзроўні сельскіх саветаў дэпутатаў, райвыканкамаў, але апошнія грамадзяне чамусьці абмінулі?

— Без сумнення, такія пытанні бываюць. Аднак хачу адзначыць і тое, што ў людзей — і гэта не сёння і не ўчора склалася — нейкая існуе прадузятасць да мясцовай улады. Мяркуюць, калі вышэй папрасілі, дык хутчэй і будзе. Здараецца, зразумела, і такое. Бываюць яўна зацягнутыя пытанні. Аднак у маёй акрузе, ні па аднаму раёну такога няма. Што магчыма — усё вырашаецца. Мясцовыя ўлады, у прыватнасці сістэма работы са зваротамі грамадзян у Бабруйскім раёне, дастаткова адпрацаваная, падыход адказны, жорсткая сістэма кантролю. А тое, што не ў стане вырашыць мясцовая ўлада, у пераважнай большасці не ў стане і дэпутат. Іншая справа, калі пытанне ў межах вырашэння абласных ці рэспубліканскіх органаў. А што да дадатковых фінансавых магчымасцей, то іх, зразумела, дэпутат не мае. Таму што ён, як і ўсе, звяртаецца па інстанцыях, запэўнівае, просіць… Ну а пра тое, што людзям хочацца, каб іх пытанне хутчэй вырашылася, у гэтым ім адмовіць нельга. Гэта натуральнае жаданне кожнага чалавека. Так ужо чалавек устроены.

— Анатоль Ціханавіч, карыстаючыся магчымасцю, хацелася б пачуць некалькі слоў адносна  таго, над чым зараз працуюць дэпутаты?

— Сёння дэпутатскі корпус знаходзіцца ў рэжыме штабной работы, гэта значыць, мы працуем у камісіях над законапраектамі. Сесія — гэта вяршыня, як кажуць, айсберга. Гэта — адпрацаванае кожнае слова ў праекце закона, якое выносіцца на абмеркаванне сесіі і прымаецца ёй. Таму толькі ў нашай камісіі мы працуем над чатырмя законапраектамі. Гэта — другое чытанне закона аб прафсаюзах, праект закона аб зваротах грамадзян, які будзе прыняты сёлета, законапраект аб асновах адміністрацыйных працэдур, канчаткова дапрацаваны з улікам Указа Прэзідэнта. І гэта, паўтаруся, толькі ў нашай камісіі. А ў цэлым найбольш глабальны комплекс законаў будзе прымацца адносна адзінай эканамічнай прасторы. Будзе патрабавацца цэлы шэраг змен у межах прынятых і ратыфікаваных Палатай прадстаўнікоў дакументаў па стварэнні такой прасторы: Расіі, Беларусі і Казахстана. Гэта будзе, мяркую, аснова работы на год. Указам Прэзідэнта ўжо зацверджаны план законатворчай дзейнасці, згодна з якім мы працуем. Увогуле ўсе законы тычацца жыцця людзей, і я яшчэ раз падкрэслю, што каля 90 іх працэнтаў маюць назву “аб унясенні змен і дапаўненняў”. Гэта не выпадкова. І не таму, што папярэдні склад дрэнна працаваў або мы працуем не якасна. Справа ў іншым. Вельмі хутка мяняюцца абставіны. І змены неабходны для таго, каб не стрымліваць грамадскае развіццё. Гэта неабходны этап для больш стабільнага функцыянавання еўрапейскага і міжнароднага рынку ў цэлым. Таму пакуль паправак прымаецца многа, што мае, вядома, і адмоўныя вынікі. Юрыдычныя службы іншым разам не паспяваюць усё ўлічваць, таму і ад людзей даводзіцца чуць: “Там мяне не падтрымалі, а тут падтрымалі”. Гэта значыць, там болей інфармацыі і болей знайшлі варыянтаў вырашыць пытанне ў межах заканадаўства. Пры гэтым не здымаю віну і з нас, што дастаткова часта прымаем папраўкі да законаў.

— Пачаўся новы год, што б вы хацелі пажадаць у ім і сваім выбаршчыкам, і ўвогуле ўсім людзям Бабруйшчыны?

— Усім добрым людзям хачу пажадаць добрага здароўя і дастатку. Хачу, каб у нашай краіне і надалей захавалася стабільная эканамічная, палітычная і сацыяльная сітуацыя. Мне дастаткова часта даводзіцца весці размову, у тым ліку і з калегамі з іншых краін. Літаральна ўчора сустракаўся з дэлегацыяй Адэскай вобласці Украіны і скажу: яны нам па-добраму зайздросцяць.  Усе, пачынаючы з італьянцаў, з якімі я меў магчымасць весці гутарку тыдні тры таму, гавораць: аддайце нам вашага прэзідэнта хаця б на паўгода. Украінцы зайшлі ў нашу раённую паліклініку і здзівіліся: і тое бясплатна, і гэта. А для іх гэта, на жаль, ужо ў мінулым. На першым плане стаіць асабістая зацікаўленасць. У нас гэтага няма, і дасць Бог, яшчэ доўга не будзе. Таму што ўсе, хто сёння заяўляе: давайце пяройдзем на платную медыцыну — яна будзе больш якаснай, не разумеюць вынікаў. Сапраўдную цану медыцынскіх паслуг уяўляе толькі той, хто з гэтым сутыкнуўся. Лічу, што калі і патрэбны будуць дадатковыя ўліванні ў медыцыну, я быў і застаюся цвёрдым прыхільнікам таго, што іх павінна знайсці  дзяржава. А калі ў дзяржавы такой магчымасці не будзе, то няхай у нас з заработнай платы бяруць адлічэнні, як цяпер, скажам, пенсійныя — адзін працэнт, паўпрацэнта. Кожны заплаціць свой працэнт, аднак мы будзем мець упэўненасць, што ў любы момант нам будзе гарантавана медыцынская дапамога.  Я хачу і жадаю ўсім, каб у нашай дзяржаве гэта захавалася. 

Алена КАРПЕНКА.

Фота Дзмітрыя БЕГУНОВІЧА.

Последние новости

В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024
Человек и природа

Потепление ожидается в Беларуси с этих выходных

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024