Вузлы і агрэгаты — на рамонт

Зіма — час рамонту тэхнікі, падрыхтоўкі яе да новага сельскагаспадарчага сезону.  З мэтай своечасовага і якаснага рамонту трактароў, кормаўборачных і зернеўборачных камбайнаў, іншай сельгастэхнікі да палявых работ 2011 года, у раёне, па словах начальніка вытворчага аддзелу райсельгасхарча В.А. Епіхава, быў распрацаваны план яе рамонту і падрыхтоўкі, а таксама створана рамонтна-абслуговая база сельгасарганізацый для  работы ў зімовых умовах. У гаспадарках створаны звенні па рамонце тэхнікі, распрацавана акордна-прэміяльная аплата працы.

Да пачатку рамонтных работ у арганізацыях былі распрацаваны графікі, якія прадугледжваюць заканчэнне рамонту. Згодна апошніх, тэхніка для нарыхтоўкі кармоў павінна быць адрамантавана да 15 мая, уборкі ўраджаю зерневых і зернебабовых культур — да 20 чэрвеня, бульбы і цукровых буракоў — да 1 верасня.

Тэхніка для веснавых палявых работ будзе падрыхтавана да 1 красавіка. Для гэтага сельгасарганізацыі здалі складаныя вузлы і агрэгаты на рамонтныя прадпрыемствы: Магілёўскі і Кіраўскі рамонтныя заводы, а таксама на Магілёўскі абменны пункт для наступнага рамонту рухавікоў на Мінскім маторна-рамонтным заводзе.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.