У «Стасеўцы» прагнозны паказчык выканалі
Выкананне прагнознага паказчыка 11 месяцаў года па продажы малака забяспечыў толькі СВК “Стасеўка” (113,6 працэнта). Чатыры сельгаспрадпрыемствы перабольшылі дасягнуты ўзровень мінулага года.
Найбольшы рост забяспечылі: СВК “Стасеўка” (126,5 працэнта), ААТ “Аграмашсервіс” (113,7), СВК “Гігант” (110,6) і СВК “Калгас імя А. Неўскага” (110,1). Ніжэй сярэднераённага паказчыка спрацавалі пяць сельгасарганізацый: філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік “ (78,5 працэнта), ААТ “Леніна-Агра” (81,1), філіял “Варатынь” РУП “БЗТДіА” (81,7), СВК “Калгас імя Дзяржынскага” (82,5) і ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі” (83,1 працэнта). Менш, чым у мінулым годзе, малака прадалі шэсць гаспадарак: ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі” (88,8 працэнта), філіялы “Варатынь” (88,9) і “Харчавік-Агра” (90,2), ААТ “Леніна-Агра” (91,7), УКСП “Саўгас “Кісялевічы” (95,3) і СВК “Калгас імя Дзяржынскага” (96 працэнтаў).
Алена КАРПЕНКА.