Тэхніку прымаюць камісійна
Для забеспячэння ў вызначаныя тэрміны гатоўнасці машынна-трактарнага парку і з мэтай кантролю за ходам рамонтных работ, у гаспадарках былі створаны камісіі па прыёмцы адрамантаванай сельгастэхнікі.
Прыёмка адрамантаванай складанай тэхнікі вядзецца з удзелам прадстаўнікоў райсельгасхарча. Як стала вядома, на сёння трактары падрыхтаваны на 76 працэнтаў, зернеўборачныя камбайны — на 49, кормаўборачныя — на 50, плугі і глебаапрацоўчыя машыны — на 60 працэнтаў.
Алена КАРПЕНКА.