Пушніну — на аўкцыён у Хельсінкі
Як паведаміла дырэктар Бабруйскага сельскагаспадарчага аддзялення «Зверагаспадарка» ПУП «Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза» Ганна Штык, прадукцыя прадпрыемства — пушніна норкі, па-ранейшаму карыстаецца попытам за мяжой.
На аўкцыён у Хельсінкі ўжо пастаўлены 2 партыі вырабленых шкурак у колькасці 20180 адзінак. Рыхтуецца да адпраўкі трэцяя, на гэты раз у колькасці 15 960 адзінак. Непасрэдна аўкцыён адбудзецца напрыканцы снежня. Зверагаспадарка чакае ад яго добрых прыбыткаў.
Алена КАРПЕНКА.