Грып па-ранейшаму чакаецца
Як паведаміла ўрач-эпідэміёлаг Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Камарова, нягледзячы на зацішша гэтай парой, у студзені-лютым грып усё ж чакаецца. Ёсць верагоднасць яго пандэмічнай формы.
Таму тыя з грамадзян, хто клапоціцца пра сваё здароўе, але ў час масавай вакцынацыі не паспеў зрабіць прышчэпку, могуць звярнуцца да медыкаў цяпер, як у Бабруйскую гарадскую паліклініку № 2, так і ў любую іншую паліклініку горада.
Алена КАРПЕНКА.