“Гігант” план здачы металалому перавыканаў
Упраўленню сельскай гаспадаркі даведзена заданне па здачы металалому ў колькасці 850 тон.
З іх на пачатак снежня было здадзена 760 тон, засталося здаць 90. Найлепшым чынам у гэтым плане спрацавалі такія сельгасарганізацыі як СВК “Гігант”, дзе план здачы перавыкананы, і СВК “Стасеўка”. Хужэй абстаяць справы ў ААТ “Леніна-Агра”. Астатнія гаспадаркі здаюць металалом згодна вызначанаму графіку.
Алена КАРПЕНКА.