Тэнісісты змагаліся за лідэрства
30 кастрычніка прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе ў праграме круглагадзічнай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры сельгасарганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, удзел у якіх прынялі 12 каманд.
Па выніках спаборніцтваў 1-е месца заняла каманда БТАА “Амега-Люкс”, 2-е — раённага аддзелу адукацыі, 3-е — БДПЛ № 13.
У асабістым першынстве сярод мужчын лідэрам прызнаны Ігар Зуб (аддзел адукацыі), на 2-м месцы Усаў Міхаіл з БТАА “Амега-Люкс”, на 3-м — Ілья Сашын з ліцэя № 13. Лепшая тэнісістка сярод жанчын — Аліна Курловіч (БТАА “Амега-Люкс”), 2-гі паказчык у Ірыны Герасімовіч з БДАЭКа, 3-е месца заняла Галіна Троцкая з ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”.
Віктар Ганчароў,
начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама.