Темы

Справы сельскагаспадарчыя

Асноўная ўвага сельгасвытворцаў гэтым часам скіравана на падрыхтоўку глебы пад ярыну: зябліва паднята болей за 100 працэнтаў ад задання, уносяцца мінеральныя і арганічныя ўгнаенні. Апошніх на раніцу панядзелка, як адзначыў на планёрцы першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык, у цэлым па раёне было нарыхтавана болей за палову ад плану, вывезена на палі 45 працэнтаў.    

У гаспадарках актыўна вядзецца падрыхтоўка насення яравых культур. Завяршыць яе неабходна да 1 снежня.  Што да жывёлагадоўлі, то тут, па словах Валерыя Сяргейчыка, гаспадаркам прыдзецца павярнуцца тварам да свінагадоўлі. На нарадзе, якая прайшла на мінулым тыдні, перад племстанцыяй пастаўлена задача — узяць на кантроль асемяненне жывёлы. Таму што на гэты час, як адзначыў начальнік райсельгасхарчу, сур’ёзна свінагадоўляй займаюцца толькі тры сельгаспрадпрыемствы раёна.

Што да якасці малака, то стаіць задача — у кожнай гаспадарцы абавязкова мець хаця б адну ферму, адкуль малако на пераапрацоўку пастаўлялася б экстра-класам. На гэты час такой фермы няма толькі ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”. Між тым, Міхаіл Шалкоўскі заўважыў, што планка пастаўлена нізкая: неабходна імкнуцца да таго, каб усе, а не адна, фермы пастаўлялі дзяржаве прадукцыю самым высокім гатункам. Разам з тым кіраўнік раёна нагадаў не забывацца пра навядзенне парадку на фермах і мехдварах.     

Алена КАРПЕНКА.

Справы сельскагаспадарчыя

Палявыя работы ў раёне ў стадыі завяршэння, — паведаміў на планёрцы, якую ў панядзелак на гэтым тыдні правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык. У прыватнасці было адзначана, што ў сельгасарганізацыях гэтым часам пад план будучага года ўносяцца калійныя ўгнаенні, нарыхтоўваецца, вывозіцца на палі і ўносіцца ў глебу арганіка. Што да жывёлагадоўлі, то тут, па словах Валерыя Сяргейчыка, маюцца недапрацоўкі ў малочнай вытворчасці. Валавы надой малака на пачатак тыдня склаў у цэлым па раёне 99 працэнтаў. З “плюсам” спрацавалі толькі 5 сельгасарганізацый. Зразумела, такой сітуацыя заставацца не можа, — адзначыў кіраўнік раёна і загадаў у самы кароткі тэрмін яе выправіць. 

Алена КАРПЕНКА.

Справы сельскагаспадарчыя

Уборка цукровых буракоў у раёне завяршылася, — паведаміў на планёрцы, якую ў панядзелак на гэтым тыдні правёў старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык. Пры гэтым было адзначана, што найлепшы ўраджай буракоў атрымалі ў СВК “Калгас імя А. Неўскага” — 400 ц /га, самы нізкі (100 ц/ га) — у ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі”. Уборку гародніны (капусты і морквы) засталося ўбраць у БТАА “Амега-Люкс”. Ва ўсіх гаспадарках гэтым часам займаюцца вывазкай на палі арганікі. Апошняе, па словах кіраўніка раёна, неабходна актыўнымі тэмпамі працягваць, гэтак жа, як і ўносіць угнаенні ў глебу, тым болей, што паліва на дадзеныя мэты маецца.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем