Прызнаны лепшымі па шашках
На базе аддзела культуры Бабруйскага райвыканкама прайшло першынства раёна па шашках сярод школьнікаў.
У камандным першынстве 3 школы набралі аднолькавую колькасць ачкоў. А вось па дадатковых паказчыках 1-е месца занялі шашысты Бортнікаўскай школы (настаўнік фізкультуры В.У. Дымар). У склад каманды ўвайшлі Аляксандр Шчаглоў, Дзмітрый Бабкоў, Сяргей Цэд, Марыя Станкевіч і Ала Хурсан. На 2-м месцы юныя шашысты Гарохаўскай школы, на 3-м — Брожскай.
У асабістым першынстве пераможцамі прызнаны Аляксандр Шчаглоў і Таццяна Малахава з Гарохаўскай школы.
Вячаслаў Давідовіч,
дырэктар ДЮСШ.