На старце — алімпійцы
20 лістапада пачнецца раённы этап прадметных вучнёўскіх алімпіяд, якія сёлета будуць праходзіць на базе Каменскай школы.
З мэтай выявіць здольнасці навучэнцаў па максімуму, даць магчымасць паўдзельнічаць у спаборніцтвах не па адным, а па шэрагу прадметаў, у гэтым годзе прынята рашэнне тэрмін правядзення раённых алімпіяд падоўжыць, з 20 лістапада па 11 снежня. Непасрэдна 20-га навучэнцы будуць пацвярджаць свае веды па беларускай мове і літаратуры, а таксама па нямецкай мове і матэматыцы. Па словах загадчыка раённым вучэбна-метадычным кабінетам Н.В. Бакач, заяўкі на ўдзел у алімпіядах падалі 193 вучні ўстаноў адукацыі раёна.
Алена КАРПЕНКА.