Крадзяжоў не становіцца менш
Робячы справаздачу аб учыненых на мінулым тыдні злачынствах, начальнік штаба Бабруйскага РАУС Васіль Арцёмаў адзначыў, што сярод агульнай колькасці злачынстваў (10) палову складаюць крадзяжы, прычым, з пяці раскрыты толькі адзін. Праводзіцца праверка па факце прапажы каня ў Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс”. Устаноўлена, што вартавая ахова на гэты час адсутнічала.
Закрануўшы пытанне работы ўчастковых інспектараў на адведзеных ім тэрыторыях, Міхаіл Шалкоўскі выказаў незадаволенасць адносінамі да даручанай справы некаторых з іх і запатрабаваў, каб графік работы апошніх быў даведзены да жыхароў населеных пунктаў і яго таксама.
Алена КАРПЕНКА.