Фарміруюцца ўчастковыя камісіі

Як паведаміла на планёрцы намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава, 31-га кастрычніка закончылася вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых камісій, дакументы прадстаўлены ў райвыканкам. 3-га лістапада адбудзецца пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, падчас якога будзе створана 21 участковая камісія 21 участка для галасавання, якія створаны на тэрыторыі раёна.  
Таксама, па словах Святланы Сяргееўны, у працоўных калектывах прайшлі выбары ўпаўнаважаных на раённы сход, які адбудзецца 3 лістапада, і падчас якога будуць абраны дэлегаты 4-га Усебеларускага народнага сходу ад нашага раёна, усяго 7 чалавек.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.