Вірус можна папярэдзіць

Асеннія халады правакуюць распаўсюджанне вострых рэспіраторных вірусных інфекцый. 

Як паведамілі ў Бабруйскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, у верасні сёлетняга года выпадкаў захворвання на дадзеныя інфекцыі зарэгістравана на 50 працэнтаў болей, чым у верасні мінулага. Гэтым часам сітуацыя некалькі выраўнялася, аднак ёсць верагоднасць таго, што колькасць захворванняў на ВРВІ і грып з цягам часу можа дасягнуць сярэдняй і вышэйшай мяжы. Таму надзвычай важна ўжо цяпер засцерагчыся ад хваробы прышчэпкай. Для бясплатнай вакцынацыі дзяцей групы рызыкі паступіла 4 тысячы доз вакцыны кітайскай вытворчасці, якая не адзін год выкарыстоўваецца ва ўсім свеце. На платнай аснове: за сродкі прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама ўласныя, зрабіць прышчэпку можна ў любой паліклініцы горада Бабруйска, прычым, тую, якую грамадзянін пажадае.

Па меркаваннях медыкаў, жыхары Бабруйшчыны да свайго здароўя адносяцца граматна, з разуменнем таго, што засцерагчыся ад хваробы вакцынай нашмат танней, чым потым лячыцца.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.