Удзячныя за свята

1-га кастрычніка ў краіне адзначылі Міжнародны дзень пажылых людзей, мэта якога — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем састарэлых людзей. Разумеючы тое, што для пажылых грамадзян, акрамя матэрыяльных даброт, важным з’яўляецца і магчымасць сабрацца разам, літаральна ва ўсіх клубных установах раёна ў гэты дзень былі наладжаны канцэртныя праграмы.

У Туголіцкім Доме культуры, да прыкладу, з гэтай нагоды прайшоў святочны “агеньчык”, наладжаны сумеснымі намаганнямі савета ветэранаў  раёна і савета мясцовай ветэранскай «пярвічкі», узначальвае якую Тамара Пятроўна Парашчук. Мерапрыемства, па словах яго ўдзельнікаў: ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і ветэранаў працы, атрымалася надзвычай цікавым і запамінальным — з песнямі, танцамі, добрымі жартамі, выклікала шмат прыемных уражанняў і эмоцый, дало магчымасць пажылым людзям адчуць сябе маладымі і проста пагаварыць, прыгадаць маладосць, падзяліцца навінамі.

Удзельнікі “агеньчыка” выказваюць шчырую падзяку за ўвагу да сябе ўсім арганізатарам свята, у тым ліку і прафсаюзнаму камітэту ААТ «ПМК-84 «Водбуд».

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.