У клопатах пра будучы ўраджай

Палявыя работы яшчэ не завершаны, а работнікі ўстановы па насенневодству, каранціну і ахове раслін ужо рупяцца пра будучы ўраджай.

Як паведаміла намеснік дырэктара ўстановы З.А. Грыбава, пад першыя пасевы азімага рапсу ўжо ўнесены ростарэгулятар “Карамба”. На 50 працэнтах плошчаў праведзена хімпраполка азімых зерневых культур. На бліжэйшы час запланавана фунгіцыдная апрацоўка азімых культур ад хвароб. Апошнюю плануецца выканаць на плошчы ў 2 тысячы гектараў. Вядуцца і мерапрыемствы па ахове садовых дрэўцаў. Супраць мышавідных грызуноў у садзе праведзена раскладка прэпарата “Шторм”.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.