Тэхніку — на зімовае захаванне
Першачарговым пытаннем планёркі, якую ў панядзелак на гэтым тыдні правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, стала абмеркаванне спраў сельскагаспадарчых. Як паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Мікалай Гертман, у сувязі з заканчэннем у пераважнай колькасці гаспадарак палявых работ гэтым часам выконваюцца мерапрыемствы па пастаноўцы тэхнікі на зімовае захаванне, наводзіцца парадак на механізаваных дварах, ідзе здача металалому.
Алена КАРПЕНКА.