Паклікаў асенні крос

121-го  навучэнца з 14-ці агульнаадукацыйных школ раёна сабраў асенні легкаатлетычны крос, які прайшоў напярэдадні Дня настаўніка. На дыстанцыях ад 500 да 2000 метраў юнакі і дзяўчаты аспрэчвалі першынства ў розных узроставых катэгорыях (ад 9 да 18 год).

У выніку ў асабістым першынстве пераможцамі сталі Аляксандр Шкуратаў, Аляксандр Трасюк, Мікалай Рудзько з Гарохаўскага ВПК “Дзіцячы сад-школа”, Артур Станчык з Брожскай, Уладзіслаў Ажгірэвіч, Віталь Шыла, Аліна Баліджан — з Глушанскай, Уладзімір Толсцік — з Туголіцкай, Ганна Пінчук  — з Туркоўскай, Анастасія Сыцько — з Хімоўскай школы, а таксама Вікторыя Масюкевіч, Юлія Фархутдзінава, Марына Цялюк, Алена Харанека — з Цялушскага ВПК.

У камандным першынстве, як і ў папярэднія гады, не было роўных цялушскім школьнікам (настаўнік А.І. Гацко). На 2-м месцы — Брожская школа (настаўнікі А.І. Валадзько і А.С. Адзінец). Завяршылі тройку прызёраў навучэнцы Гарохаўскага ВПК (настаўнік А.В. Маюрнікаў).

  Вячаслаў ДАВІДОВІЧ,

дырэктар ДЮСШ Бабруйскага раёна. 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.