Темы

Ёсць вынікі, але маюцца і рэзервы

Значная ўвага ў раёне на працягу ўсяго года надаецца малочнай вытворчасці. Яно і зразумела: малако прыносіць штодзённы заробак гаспадаркам. А там, дзе да пытанняў яго вытворчасці ставяцца надзвычай сур’ёзна, выкарыстоўваюць усе магчымыя рэсурсы, маю на ўвазе, якасць малака, то і заробак значны. У гэтай сувязі хочацца адзначыць, што ў гэтым годзе прыкметна  вырас працэнт малака, прададзенага дзяржаве гатункам экстра і вышэйшым. Для параўнання: за восем месяцаў сёлетняга года — болей за 61 працэнт (з іх 7,6 працэнта — экстра) ад усёй колькасці прададзенага дзяржаве малака, за гэты ж перыяд мінулага года — 34,7 працэнта. Розніца, як бачым, відавочная.

Пры гэтым нельга не адзначыць, што ў СВК “Стасеўка” з пачатку года экстра і вышэйшым гатункам прадалі выключна ўсё  малако, з іх 18,9 працэнта экстра, у СВК “Гігант” — 79,8 працэнта, у РУСП “Саўгас “Кісялевічы” — 77,8 працэнта (11,6); філіяле “Варатынь” РУП “БЗТДіА” — 72 працэнты, СВК “Калгас імя А. Неўскага” — 60,2 (22,6), Холдзінг ААТ “Аграмашсервіс” — 63,3 працэнта (13,7 экстра). Такім чынам, ёсць добры вынік, але ёсць яшчэ і рэзервы, на якія неабходна рабіць стаўку.   

Што да валавой вытворчасці малака, то гэтым часам, як адзначае намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Зубкоў, яна ў цэлым па раёне на ўзроўні мінулага года. Ёсць таму і тлумачэнне: анамальная спякота сёлетняга лета шмат дзе прывяла ў нягоднасць пашу. Для таго, каб павялічыць надоі і на канец месяца выйсці на 105-106 працэнтаў, — а такая задача пастаўлена Міхаілам Шалкоўскім — ужо цяпер у некаторых гаспадарках (СВК “Гігант”, СВК “Калгас імя А. Неўскага” ферма вёскі Акцябр) пачалі спажываць корм з сянажных ям. “Пры гэтым, нельга забывацца на тое, — разважае Аляксандр Зубкоў, — што і зіма можа аказацца зацяжной. А ўвогуле добрай падтрымкай на гэты час з’яўляецца  кукурузны сілас, а таксама  рапс і проса. Гэтыя культуры, прадбачачы сітуацыю, мы імкнуліся сеяць”.

Даючы характарыстыку ў разрэзе гаспадарак, Аляксаксандр Уладзіміравіч з добрага боку адзначае СВК “Стасеўка” (па стану на ўчарашні дзень паказчык валу ў гаспадарцы склаў 127 працэнтаў у параўнанні да мінулагодняга), СВК “Гігант” — 108, СВК “Калгас імя А. Неўскага” —108 працэнтаў таксама, Бабруйскае ААТ “Аграмашсервіс”— 115 працэнтаў. Мінулагодніх надояў дасягнулі і ў філіяле “Харчавік-Агра”, на 100 працэнтаў да канца месяца неабходна выйсці  ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі”.

 Што тычыцца філіяла “Варатынь”, дзе надоі на гэты час некалькі ніжэй мінулагодніх, то там выконваюцца значныя работы па рэканструкцыі фермаў, як у самой Варатыні, так і ў Коўрыне, дзе з’явіцца новае радзільнае аддзяленне. Дарэчы, рэканструкцыя фермаў праводзіцца і ў іншых сельгасарганізацыях. Так, на ферме вёскі Слабада Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс” у хуткім часе таксама будзе ўведзена ў строй адноўленае, абсталяванае згодна сучасным патрабаванням, радзільнае аддзяленне. На ферме ў Хімах выконваецца бягучы рамонт падлогі ў хлявах. К пачатку зімоўкі плануецца ўвесці ў строй новую ферму ў вёсцы Пад’ясенка і ферму ў Іванаўцы. 

Гэтым часам, па словах Аляксандра Зубкова, вядуцца таксама  планава-бягучыя рамонты ферм да зімоўкі.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024
Человек и природа

Потепление ожидается в Беларуси с этих выходных

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024