Нерухомую маёмасць трэба рэгістраваць

Аб будаўнічых работах у раёне,  выкарыстанні інвестыцый далажыў на планёрцы начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Віктар Кондрат. Разам з тым Віктар Вацлававіч ужо ў каторы раз звярнуў увагу старшынь сельвыканкамаў на неабходнасць правядзення тлумачальнай работы з грамадзянамі, якія маюць нерухомую маёмасць, але дагэтуль яе не зарэгістравалі. 

Міхаіл Шалкоўскі, да таго ж,  нагадаў старшыням сельскіх і пасялковага саветаў паскорыць работу па рэгістрацыі на тэрыторыі раёна аграэкасядзіб. “Ад тлумачальнай работы ўжо час перайсці да дзеянняў”, — адзначыў кіраўнік раёна.

Алена  КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.