Грып важна папярэдзіць
З надыходам асенніх халадоў значна павялічылася колькасць выпадкаў захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі.
Як паведаміла загадчык аддзелам эпідэміялогіі Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Камарова, інтэнсіўнасць захворвання на ВРВІ на 36-ым (з 3 па 9 верасня) тыдні сёлетняга года амаль удвая вышэй мінулагодняга паказчыка: 2091 выпадак захворвання ў бягучым годзе супраць 1164 — у мінулым. Набліжаецца і сезон грыпу. Каб папярэдзіць гэтае сур’ёзнае захворванне, ужо цяпер неабходна зрабіць прышчэпку. Вакцынацыю насельніцтва на платнай аснове ажыццяўляюць у паліклініках па месцы жыхарства.
Алена КАРПЕНКА.