Темы

«Рыцарскі фэст-2010»

Мерапрыемства пад такой назвай, якое стала сапраўдным святам, і не толькі для мясцовых жыхароў, прайшло ў Мсціслаўлі ў нядзелю 14-га ліпеня.  Неардынарнае, надзвычай маляўнічае, здольнае прывабіць і дзяцей, і дарослых. Ды й не дзіва: пра адважных воінаў Сярэднявечча чыталі і чулі ўсе, а тут была магчымасць пабачыць людзей у рыцарскіх даспехах зблізку, паназіраць за тэхнікай вядзення імі бою. 

Сёлета свята ладзілася на Замкавай гары — месцы, дзе ўзнік горад Мсціслаў.  На гэты час усё тут было аформлена пад мінуўшчыну —  уздоўж агароджа, на ўзвышшы  крэпасць, а побач — палатачны рыцарскі гарадок. Удзел у фэсце прынялі каля 30 рыцарскіх клубаў з Магілёва, Мінска, Віцебска, Гомеля, Рэчыцы. Усяго з розных куткоў Беларусі сюды прыехалі каля 200 чалавек.

 

 

 

Незабыўнае ўражанне пра сябе пакінуў рыцарскі фэст і ў жыхароў нашага раёна. 

— Відовішча сапраўды запамінальнае, — падзяліўся з намі кіраўнік узорнага гурта “Глечыкі” Цэнтра рамёстваў пасёлка Глуша Аляксандр Арлоў. — Асабліва насычаным быў першы дзень: рыцарскія турніры, парад полымя, танцы і цыркавыя нумары на фоне “агню”. Горад майстроў, дзе мы выстаўлялі свае вырабы з гліны, размясціўся ў гарадскім парку, таму нам не трэба было далёка хадзіць, каб усё гэта бачыць. Былі там і “стары скляпок”, і “камера катаванняу”, можна было прадэгуставаць напоі. Лічу, што мерапрыемства прайшло паспяхова, прынесла шмат запамінальных уражанняў і мясцовым жыхарам, і гасцям свята. 

Алена КАРПЕНКА.

На здымках: фрагменты свята.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем