Выкананню прагнозных паказчыкаў — увага асаблівая

Ліпень — месяц справаздач і падвядзення вынікаў напрацаванага за першую палову года. Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая, у раёне, згодна папярэдніх дадзеных, не выкананы 2 прагнозных паказчыкі: па валавой вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і прыцягненні інвестыцый у асноўны капітал. Незалежна ад таго, будзе гэты факт пацверджаны канчатковымі вынікамі, ці не — у другім паўгоддзі ўсім, хто адказны за выкананне дадзеных празнозных паказчыкаў, давядзецца працаваць у дастаткова напружаным рытме, каб на канец года ўсё ж дасягнуць намечаных рубяжоў.

Што да задання па росту заработнай платы, то яно за шэсць месяцаў года ў цэлым па раёне выканана, праўда, намаганнямі не ўсіх суб’ектаў гаспадарання, за што ў адрас апошніх было выказана нараканне.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.