Папараць-кветку шукалі

Пошукі таямнічай, ні з чым не параўнальнай па прыгажосці, папараць-кветкі, якую, па паданні, можна ўбачыць толькі ў купальскую ноч і якая тым, хто яе знойдзе, абавязкова прынясе шчасце, былі арганізаваны ў ноч на 7-га ліпеня літаральна ва ўсіх клубных установах раёна.

Прычым, формы “пошукавых” мерапрыемстваў былі самымі рознымі. У Туголіцкім і Бортнікаўскім Дамах культуры гэта былі канцэртныя праграмы, наладжаныя самадзейнымі артыстамі. У Ламбаўскім, Осаўскім, Каменскім, Рэдкарожскім і Глушанскім Дамах культуры адбыліся тэатралізаваныя відовішчы. У Сычкава з гэтай нагоды прайшлі пасядзелкі жаночага клуба. У астатніх сельскіх установах  культуры таксама былі наладжаны канцэртныя і гульнёвыя праграмы. А завяршылася ноч пошукаў чароўнай папараць-кветкі дыскатэкамі. 

Алена КАРПЕНКА. 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.