Темы

Галоўныя пытанні планёркі

Традыцыйна абмеркаванне надзённых спраў на планёрцы ў старшыні райвыканкама Міхаіла Шалкоўскага ў гэты панядзелак пачалося са спраў сельскагаспадарчых, у прыватнасці, раслінаводчай галіны.

Як адзначыў у сваёй справаздачы першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык, касьбу траў першым укосам у раёне завяршылі, у асобных гаспадарках: СВК “Гігант”, філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” ужо прыступілі да касьбы траў другім укосам. З травяністых кармоў пад поўную патрэбу (100 працэнтаў) нарыхтаваны сянаж. На гэты час у гаспадарках рыхтуюцца да ўборкі рапсу. Камбайны для гэтых мэт цалкам падрыхтаваны. Вядзецца падрыхтоўка сушыльных комплексаў.

Аналізуючы вытворчасць малака, было адзначана, што за выхадныя дні зніжэння паказчыкаў не дапушчана. Між тым, па словах кіраўніка раёна, неабходна нарошчваць аб’ёмы продажу малака дзяржаве экстра-класам.

Трымаць на кантролі выкананне ўсіх прагнозных паказчыкаў, у тым ліку і па росту заработнай платы, заклікала кіраўнікоў арганізацый намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая.

Аб ходзе аздараўленчай кампаніі школьнікаў далажыла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава. У прыватнасці было адзначана, што на мінулым тыдні завяршылі работу аздараўленчыя школьныя пляцоўкі, закончылася 1-я  змена ў лагеры з кругласутачным знаходжаннем “Бабраня-2010”. А вось створаныя на базе школ лагеры працы і адпачынку яшчэ працуюць. Акрамя іншага, раён гэтым часам рыхтуецца да святкавання Дня незалежнасці краіны. Як адзначыў Міхаіл Шалкоўскі, прыняць самы актыўны ўдзел у свяце (арганізаваць “падворкі”) — задача ўсіх сельгаспрадпрыемстваў.

Удзельнікі планёркі абмеркавалі таксама ход выканання падрыхтоўчых да ацяпляльнага сезону работ, выкананне мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні. Значная ўвага была ўдзелена пытанням абкоскі тэрыторый населеных пунктаў. Па словах кіраўніка раёна, недастаткова гэтая задача вырашаецца ў Слабадкоўскім сельсавеце. Праўда, з набыццём мотакасы сітуацыю тут абяцаюць выправіць.

Са станам злачыннасці на тэрыторыі раёна і рабоце міліцыі па папярэджанні злачынстваў і правапарушэнняў далажыў начальнік Бабруйскага РАУС Сяргей Ільін.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем