Темы

У разгары — корманарыхтоўка

Па апошніх дадзеных, сена ў цэлым па раёне нарыхтавана 1577 тон, або 10 працэнтаў ад плану, сенажу — больш за 24 тысячы тон — 41 працэнт, сіласу — 12566 тон ці 9 працэнтаў ад плану. Пры гэтым траў першым укосам на ўчарашнюю раніцу было скошана на плошчы 6475 га альбо 48 працэнтаў ад неабходнага.

Вядома ж, перавага аддаецца нарыхтоўцы сенажу. Скошаная трава валкуецца, падвяльваецца, здрабняецца і адвозіцца да сянажных ям, дзе падвяргаецца трамбоўцы. Кожны з працэсаў ажыццяўляецца адпаведна ўстаноўленай тэхналогіі — а гэта ўжо залежыць ад арганізацыі работы як сучаснай тэхнікі, так і людзей, вопыту механізатараў.

У.І. ШАПЯЛЕВIЧ, механізатар СВК “Гігант”, на гэты час мае трэці па велічыні паказчык у раёне на нарыхтоўцы сенажнай масы. Па стану на ўчарашні дзень на камбайне  “Джон-дзір” ён нарыхтаваў яе 2 300 тон.

— Не трэба мець багаты вопыт і быць надзвычай мудрым, каб ведаць адказ на пытанне, у чым залог высокіх паказчыкаў, — усміхаецца Уладзімір Ільіч і тут жа дадае: — Працаваць трэба так, каб не было сорамна ў першую чаргу перад сабой. Ну і добра, калі тэхніка не падводзіць. Вось, бадай, і ўсё.

Між тым, калі гаварыць пра вопыт, то яму было адкуль узяцца: за плячыма  ў Шапялевіча — болей за дваццаць год механізатарскай працы і  менавіта ў гэтай гаспадарцы. Хоць адразу, пасля службы ў арміі, былі спробы замацавацца ў горадзе, як прызнаецца Уладзімір Ільіч, але лёсам было наканавана вярнуцца ў родныя мясціны, да бацькоўскай зямлі, працы на якой і прысвяціў сваё жыццё.

 

У ліку правафланговых на корманарыхтоўцы і В.Р. ТАРАСЕВIЧ, механізатар СВК “Калгас імя Дзяржынскага”. З пачатку зялёнага жніва на яго рахунку 1730 тон падрыхтаванай для закладкі сянажнай масы.

Як і папярэдні суразмоўца, сакрэт высокіх паказчыкаў Валянцін Рыгоравіч бачыць у адным — адказных адносінах да справы.

— Зямля не любіць тых, хто яе не любіць, — гаворыць механізатар. — У гэтым, упэўнены, і ўвесь сакрэт.

Сваю любоў да зямлі Валянцін Рыгоравіч даказвае ўжо на працягу немалога часу. У гаспадарку прыйшоў адразу пасля службы ў арміі і заканчэння вучылішча. Але й гэта быў не першы вопыт — на ўборцы ўраджаю зерневых, у якасці памочніка камбайнера, працаваў неаднойчы ў школьныя гады. І ўжо тады зразумеў, што вёску на горад не памяняе.

Не сакрэт, што нялёгкая праца павінна адпаведна і аплачвацца. Толькі пры гэтай умове чалавек будзе атрымліваць задавальненне, унутраны камфорт і імкнуцца нарошчваць прадукцыйнасць працы. На запытанне, ці можна зарабіць у сельсай гаспадарцы, адказ дае станоўчы.   

— Можна, асабліва падчас значных сельскагаспадарчых кампаній, якія на працягу года змяняюць адна адну.

У ліку пераможцаў працоўнага спаборніцтва на адвозцы ад камбайнаў сянажнай масы значыцца таксама і вадзіцель СВК “Калгас імя Дзяржынскага” С.І. САКУН, які на аўтамабілі МАЗ-5551 перавёз 930 тон здробненай травы.

Нашая размова з вадзіцелем адбылася на сенажаці ля вёскі Крупічы, дзе Сяргею Іванавічу ад райкама прафсаюза работнікаў АПК былі ўручаны сцяжок перадавіка, вымпел “пераможцу працоўнага спаборніцтва” і ў якасці сувеніра — футболка. Разгаварыліся. Аб сёлетнім ураджаі травы, аб магчымасцях сучаснай тэхнікі, аб нялёгкай сялянскай працы, а таксама аб пераменах, звязаных з далучэннем Бабруйскага СВК “Перамога”, дзе ён раней працаваў, да СВК “Калгас імя Дзяржынскага”. Разважанні Сакуна яскрава даюць зразумець: чалавек ён неабыякавы да ўсяго, што адбываецца побач. А дзе не абыякавасць, а зацікаўленасць — там імкненне дасягнуць большага і добрыя вынікі, аб чым сведчаць яго высокія паказчыкі.

Дый ці можа ён, сын сваёй маці (Аляксандрына Сакун — герой Сацыялістычнай працы) адносіцца да даручанага інакш? Вядома, не: занадта моцныя звязваюць іх карані. 

Алена КАРПЕНКА.

Фота Дзмітрыя БЕГУНОВІЧА.  

Последние новости

Происшествия и безопасность

В Туголице соседи спасли пенсионерку и ее сына

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

«Безопасные весенние каникулы»

28 марта 2024
Экономика

Цэны — пад прыцэлам

28 марта 2024
Сельское хозяйство

Ранние яровые зерновые и зернобобовые в Беларуси посеяны почти на 23% площадей

28 марта 2024
Общество

В профсоюзной организации Бобруйской районной детской школы искусств прошло отчетно-выборное собрание

28 марта 2024
Человек и природа

До +17°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Нарада-вучоба па пытаннях яравой сяўбы адбылася на базе філіяла “Харчавік-Агра”

27 марта 2024
Общество

Прошел обучающий семинар по соблюдению законодательства о труде во время весенне-полевых работ

27 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024
Человек и природа

О соблюдении Правил любительского рыболовства

16 марта 2024