Темы

Сянаж і яго якасць

У разгары нарыхтоўка кармоў. Аднаго сенажу сёлета ў раёне неабходна закласці 60 тысяч тон. Але ў дастатковай колькасці нарыхтаваць сянажнай масы — гэта адна справа, другая — атрымаць корм якасны, здольны садзейнічаць росту вытворчасці малака і мяса. А каб такі корм атрымаць, трэба строга прытрымлівацца тэхналогіі яго прыгатавання. Патрэбен і пільны кантроль з боку адпаведных службаў за працэсам закладкі.

Што ў гэтым плане прадпрымаецца Бабруйскай міжраённай ветлабараторыяй, мы запыталіся ў намесніка вядучага ўрача-біяхіміка па нарыхтоўцы кармоў Г.А. Бондаравай:

— Адразу скажу, што нарыхтоўка кармоў праходзіць пад нашым пільным кантролем. Штодня выязджаем у тую ці іншую гаспадарку,  дзе вядзецца закладка сянажнай траншэі. Абследуем, наколькі яма падрыхтавана: пабелена, прадэзінфіцыравана, ці адпавядаюць патрабаванням пад’язныя шляхі, ці падрыхтаваны пашпарт на траншэю. Абавязкова правяраем, ці маюцца ў пашпарце неабходныя паметкі: дзень, калі пачалі закладваць, якія кансерванты выкарыстоўваюцца і колькі іх унесена ў зялёную масу. Падчас закладкі траншэі правяраем масу на вільготнасць, утрыманне караціну і нітратаў і даем заключэнне — сянаж гаспадарка гатуе ці сілас. Апошняе вызначаецца ў асноўным па паказчыку вільготнасці. На працягу закладкі траншэі — а гэта 2-3 дні, яе абследаванне праводзім не адзін раз. Кантралюем таксама працэс трамбоўкі. Чым лепей зялёная маса будзе ўтрамбавана, тым болей верагоднасці, што сянаж атрымаецца высокаякасным. Шмат залежыць і ад таго, наколькі правільна, згодна рэкамендацый спецыялістаў, траншэя будзе закрыта, таму і гэты працэс пад нашым кантролем.

Адзначу і тое, што сонечнае надвор’е, якое склалася апошнім часам, найлепшым чынам садзейнічае закладцы менавіта сенажу (вільготнасць 40-45 працэнтаў), таму гаспадаркі прыкладваюць усе намаганні для яго нарыхтоўкі.

Запісала Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем