Гаспадаркі рыхтуюцца да ўборкі рапсу
У сувязі з раннімі тэрмінамі паспеласці рапсу, ужо сёння вядзецца падрыхтоўка камбайнаў да яго ўборкі. Як паведамілі ва ўпраўленні райсельгасхарчу, апошнія павінны стаяць на лінейцы гатоўнасці ўжо 15 чэрвеня.
Для ўборкі рапсу ў раёне маецца 38 спецыяльных прыстасаванняў, так званых рапсавых сталоў. Ва ўборачную кампанію сёлетняга года ўсе яны будуць задзейнічаны, што дазволіць у цэлым па раёну азімы рапс убраць за 7 дзён. Пры гэтым, нагрузка на асобныя гаспадаркі: філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” і Бабруйскае ААТ “Аграмашсервіс” складзе больш за 10 дзён. Каб падоўжыць тэрміны ўборкі культуры, у гэтых сельгаспрадпрыемствах да камбайнаў культура будзе апрацавана прыліпальнікамі.
Алена КАРПЕНКА.