Заработную плату — да 22 красавіка

Аб тым, што заработная плата за сакавік павінна быць выдадзена работнікам усіх суб’ектаў гаспадарання не пазней 22 красавіка, акцэнтавалі ўвагу на планёрцы і старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі, і намеснік старшыні Тамара Рудая. У распараджэнні тых, дзе аб гэтым яшчэ не парупіліся, засталося 4 дні. Улічваючы тое, што гэтым часам аддзел эканомікі працуе з аператыўнай інфармацыяй па фінансавых выніках суб’ектаў гаспадарання за сакавік і першы квартал сёлетняга года, Тамара Мікалаеўна папрасіла кіраўнікоў трымаць выкананне дадзенага паказчыка на  кантролі. 

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.